БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІНФАРМАТЫКІ І РАДЫЁЭЛЕКТРОНІКІ
Кафедра беларускай і рускай моў ФДП і ПА
Рэферат на тэму:
«ЛЕКСІКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ»
Мiнск, 2008
СЛОВА І ЯГО ЗНАЧЭННЕ
Тэрмiн лексiкалогiя ўзнiк на аснове спалучэння двух элементаў lexis і logos, якiя ў старажытнагрэчаскай мове мелi значэнне “слова” і “вучэнне”. Такiм чынам, лексiкалогiя ў самым шырокiм разуменнi – гэта навука аб словах, аб слоўнiкавым складзе мовы.
Слова – гэта фанетычна i граматычна аформленая адзiнка мовы з пэўным значэннем. Кожнае слова мае лексiчнае i граматычнае значэнне.
Лексiчнае значэнне слова – гэта яго суаднесенасць з тымi цi iншымi з^явамi або прадметамi, рэчаiснасцю (тое, што слова абазначае: дом – будынак для жылля, размяшчэння ўстаноў і прадпрыемстваў.
Граматычнае значэнне слова – тыя агульныя значэннi, якiя ўласцiвы розным разрадам слова ў мове i на аснове якiх гэтыя разрады вылучаюцца (дом – назоўнiк, м.р. 1-га скланення, неадушаўлёны).
Адрознiваюць прамое i пераноснае лексiчнае значэнне слова. Iснуюць тры спосабы ўзнiкнення пераносных значэнняў.
Мал. 2. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова
Назва пераносу | Шлях пераносу | Прыклады |
Метафара | Па форме |
Іголка (хвойнага дрэва) Іголка (якой шыюць) |
Па колеру | Залатыя завушніцы – залатыя каласы | |
Па функцыі | Крыло птушкі – крыло самалета | |
Па месцы знаходжання | Галава рыбы – галава клана | |
Метанімія | Па смежнасці ў прасторы | Цынкавае вядро – разліць вядро |
Па сумежнасці ў часе | Пераклад кнігі – чытаюць пераклад | |
Назва матэрыялу На выраб |
Злітак срэбра – есці са срэбра |
Назва дзеяння на выраб |
Займацца шытвом – на стале ляжыць шытво | ||
Імя ўласнае на выраб |
Рудольф Дызель – магутны дызель | ||
Сінекдаха |
Назва часткі На цэлае |
Галава каровы Статак у 200 галоў |
|
Назва агульнага На канкрэтнае |
Зброя (прылада да нападу ці абаронцы) – зброя (пісталет) | ||
Родавая назва На відавую |
Дзічка (яблыня) – дзічка (плод яблыні) | ||
Словы бываюць адназначнымі і мнагазначнымі.
Словы, якія маюць толькі адно значэнне, называюцца адназначнымі. Гэта пераважна словы, якія абазначаюць навуковыя і тэхнічныя паняцці, а таксама некаторыя назвы раслін, жывёл, птушак, прадметаў (бульдозер, кісларод, ёлка, алень, аловак і інш.).
Большасць слоў беларускай мовы маюць не адно, а некалькі значэнняў, такія словы называюцца мнагазначнымі.
празрыстая частка птушынага яйца, якая акружае жаўток.
Бялок складанае арганічнае рэчыва.
белая, празрыстая абалонка вока.
З^ява гукавога супадзення зусім розных па сэнсе моўных адзінак называецца аманіміяй.
У адрозненні ад мнагазначнага слова, у якім паміж значэннямі захоўваецца семантычнае адзінства, амонімы – словы зусім розныя, якія па тых ці іншых прычынах супалі ў гучанні.
У філалагічных слоўніках амонімы падаюцца ў розных слоўнікавых артыкулах і пазначаюцца надрадковай лічбай: кіт1, кіт2; стапа1, стапа2.
Амонімы – словы, якія аднолькава гучаць і пішуцца, але маюць розныя значэнні. Выдзяляюць лексічныя, марфалагічныя і фанетычныя амонімы.
Лексічныя амонімы
Поўныя лексічныя амонімы – словы, якія супадаюць у гучанні і напісанні ва ўсіх сваіх граматычных формах.
аўсяныя крупы стары густы сасновы лес (бары)
аўсянка бор
пеўчая птушка хімічны элемент (ліку няма)
Марфалагічная амонімы
Амаформы – словы, у якіх супадаюць у вымаўленні і напісанні толькі асобныя формы (не маюць супадзенняў у пачатковай форме):
ляцець – я лячу; поле – калгасныя палі;
лячыць – я лячу; палоць – палі агарод.
Амаформы – гэта, як правіла, словы розных часцін мовы.
Фанетычныя амонімы
Амафоны – гэта словы, якія гучаць аднолькава, але пішуцца па-рознаму: плод і плот, раман і Раман.
Графічныя амонімы
Амографы – гэта словы, якія пішуцца аднолькава, але адрозніваюцца ў вымаўленні месцамі націску: му́ка – мука́, па́даць – пада́ць.
Сінонімы – словы, якія абазначаюць адзін і той жа прадмет, якасць, дзеянне, але пішуцца і вымаўляюцца па-рознаму.
Група з двух ці больш сінонімаў называецца сінанімічным радам, пры запісе якога на першым месцы ставіцца слова дамінанта (слова, якое шырэй за іншыя выкарыстоўваецца ў мове і больш дакладна выражае агульнае значэнне):
Крэпасць | Ісці | Мала |
Цвярдыня Бастыён Цытадэль |
Крочыць Маршыраваць Цягнуцца Плесціся |
Нямнога Троху |
У некаторых сінанімічных радах могуць аб^ядноўвацца словы розных часцін мовы (мала, жменя (гароху)).
Калі слова з^яўляецца мнагазначным, то яно можа ўваходзіць у розныя сінанімічныя рады:
Прыняць – залічыць на першы курс.
Прыняць – сустрэць гасцей.
Ціхі чалавек – спакойны, смірны.
Ціхі чалавек – слабы, нячутны.
Некаторыя рады сінанімічных слоў складаюцца са слоў і спалучэнняў слоў:
Драмаць – кляваць носам.
Мала – як кот наплакаў.
Сінонімы ўзніклі пры абазначэнні аднаго і таго ж прадмета з^явы, прыметы, паняцця. Выкарыстоўваюцца:
а) агульнаўжывальныя і дыялектныя словы:
падасінавік – асавік
авадзень – здрок
б) агульнаўжывальныя і прастамоўныя:
валасы – кудлы
барабаншчык – бубнач
в) словы сучаснай мовы і ўстарэлыя словы:
канікулы – вакацыі
лоб – чало
г) спрадвечнабеларускія і запазычаныя словы:
прыстаўка – прэфікс змена – эвалюцыя
адлегласць – дыстанцыя важны – актуальны.
Сінонімы бываюць:
а) семантычныя – якія адрозніваюцца сэнсавым адценнем:
вялікі – агромісты – гіганцкі
б) стылістычныя – адрозніваюцца рознай стылістычнай афарбоўкай (выкарыстоўваюцца ў розных стылях):
маланка – бліскаўка
бегемот – гіпапатам.
Кантэкстуальныя – словы, якія з^яўляюцца сінанімічнымі толькі ў пэўным кантэксце:
1. Раптам адтуль упаў мне ў вочы нясцерпны яркі сноп святла.
2. Зноў ляціць угору святло майго ліхтарыка.
3. І зноў адтуль, у адказ, меч святла.
Антонімы – словы з супрацьлеглым значэннем:
- рознакарэнныя (добры – дрэнны, халодны - гарачы);
- аднакарэнныя (закрыць – адкрыць, прывязаць - адвязаць).
Прыстаўкі не-, без-, анты-, контр- надаюць слову супрацьлеглае значэнне:
добры – нядобры ціхі голас – гучны голас
радасны – бязрадасны ціхая вуліца – шумная вуліца
дэмакрат – антыдэмакрат ціхі ход – хуткі ход
наступленне – контрнаступленне
гарачы чай – халодны чай цёмны чалавек – адукаваны чалавек
гарачы прыём – халодны прыём цёмныя валасы – светлыя валасы
цёмная справа – чыстая справа
Прыёмы выкарыстання антонімаў наступныя:
Антытэза – ярка выражанае супастаўленне кантрастных з^яў, паняццяў, вобразаў (Песня, любоў і нянавісць, будзьце заўсёды са мной. Стук радасны ў грудзях не змоўк, жыццё і плача і смяецца.).
Аксюмаран – наўмыснае спалучэнне слоў, якія выражаюць процілеглыя, лагічна несумяшчальныя паняцці (салодкі сум, цёплы халадок, гарачы снег, страшная прыгажосць).
Паронімы – словы з блізкім гучаннем, але розным лексічным значэннем (аператыўны і аперацыйны, атамнік і атамшчык, вытворны і вытворчы).
Паронімамі бываюць: назоўнікі (нявеста - нявестка);
прыметнікі (ласкавы - ласкальны);
дзеясловы (чырванець - чырваніць).
Паранімічнымі парамі выступаюць спрадвечна беларускія словы (сыты- сытны) і запазычаныя (абанент – абанемент,эфектны - эфектыўны)
Словы-паронімы адрозніваюцца паміж сабою прыстаўкамі (павіннасць – правіннасць, надзвычайна – незвычайны ), або суфіксамі (слоўны – слоўнікавы, малаважны – малаважкі).
ЛЕКСІКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ПАВОДЛЕ ПАХОДЖАННЯ
Лексіка беларускай мовы развівалася і ўзбагачалася на працягу многіх стагоддзяў. Паводле паходжання яна падзяляецца на дзве групы: спрадвечна беларуская і лексіка іншамоўнага паходжання аславянскія словы сустракаюцца ва ўсіх славянскіх мовах (напрыклад: усходнеславянскіх (беларускай, рускай, украінскай), паўднёваславянскіх (балгарскай, славенскай), заходнеславянскіх (польскай, чэшскай)).
Гэта назвы асоб: маці, сын, сястра, брат, дзед; частак цела: глотка, калена, валасы; свойскіх жывёл: авечка, бык, карова, кабан, кабыла, конь, каза; дзікіх звяроў: воўк, ліса, заяц; птушак: бусел, галка, варона; прадметаў: калода, валун, жэрдка, вулей; раслін: асака, бяроза, ліпа; адзення, абутку: кабат (безрукаўка), кашуля; адцягненых паняццяў і з^яў прыроды: заўтра, імгла, агонь; дзеянняў, стану: ісці, гаварыць, маўчаць.
Агульнаўсходнеславянскія словы – з^яўляюцца здабыткам трох блізкароднасных моў: беларускай, рускай, украінскай: валачобнік, вяроўка, блёкат, бугор, засень, бязь, вулка, загана і інш.
Спрадвечна беларуская лексіка
Агульна-славянскія словы
Запазы-чаная лексіка
Усходне-славянскія словы
З неславян-скіх моў
Са славян-скіх моў
Уласна-беларускія словы
Уласнабеларускія словы – складаюць самабытнасць і непаўторнасць беларускай мовы: вадзянік, ільнішча, каліва, чарніцы, векапомны, красамоўства, спаконвечны і інш.
Усе словы, якія беларуская мова захавала з перыяду агульнаславянскага, агульнаўсходнеславянскага адзінства, а таксама ўласнабеларускія, называюцца спрадвечна беларускімі, бо карысталіся імі носьбіты беларускай мовы здаўна – спрадвеку.
Акрэсліць час узнікнення спрадвечна беларускіх слоў, выявіць іх сувязі з блізкародаснымі мовамі дапамагаюць слоўнікі(“Этымалагічны слоўнік беларускай мовы”, “Гістарычны слоўнік беларускай мовы”.
Запазычаная лексіка – гэта вынік эканамічных, палітычных і культурных сувязей з іншымі народамі, а таксама цесных моўных кантактаў:
са славянскіх моў: - русізмы: аплот, аказаць, бальшавік, дзекабрыст, саратнік
і інш.;
- украінізмы: боршч, журыцца, чупрына і інш.
з неславянскіх моў: грэцызмы: акіян, этап, эпоха;
лацінізмы: акварыум, агітатар;
германізмы: штык, шпіль;
галіцызмы: суфлёр, пляж, сурвэтка і інш.
Экзатызмы – словы і выразы, якія запазычаны з малавядомых моў, звычайна неіндаеўрапейскіх, і ўжываюцца для надання мове асобага каларыту (цюркізмы, арык, кішлак, джыгіт).
Украпванні – гэта словы ці цэлыя выразы з якой-небудзь мовы, што захоўваюць сваю іншамоўную форму без усялякага змянення або транслітарыравана (warum? – з нямецкай – чаму?; white witch – з англійскай – белая ведзьма).
Варварызмы – іншамоўныя словы ці выразы, якія ў выніку афектацыі атрымоўваюць больш ці менш рэгулярнае ўжыванне ў мове – рэцэптары, але не засвойваюцца ў ёй да канца, часцей за ўсё ў сувязі з цяжкасцямі граматычнага засваення (сэ ля ві – з французскай – такое жыццё; о^кэй – з англійскай – усё добра, Dum spiro, spero – з лацінскай – пакуль дыхаю, спадзяюся).
Асноўныя прыметы запазычаных слоў наступныя:
1) наяўнасць у слове ф: фарба, шафа, фасоля, Фёдар, Соф′я;
2) пачатковыя э, о і непрыставачнае а: эра, Эма, ода, опера, атака, Аляксей;
3) спалучэнні ге,ке, хе ў корані: агент, кельма, схема, Яўген;
4) спалучэнні бю, вю, кю, мю, пю, фю ў корані: бюро, рэвю, кювет, капюшон, камюніке, фюзеляж;
5) спалучэнні двух галосных у корані: аул, ідэал, дуэт, гуаш;
6) цвёрдасць зычных д і т у спалучэннях дэ, ды, тэ, ты: дэтэктыў, дывідэнт, дыфтэрыя, дыван, дысцыпліна, медыцына, Атэла, Адэса, тыгр;
7) прыстаўкі а-, ант(ы)-, архі-, контр-, рэ-, дэ-, дыс-, амфі- і інш.: амаральны, антыцыклон, архіважны, контрмера, рэфармацыя, дэгазацыя, дыспрапорцыя, амфітэатр;
8) суфіксы -ізм, (-ызм), -іст (-ыст), -ір (-ыр) і інш.: арганізм, сацыяліст, капіраваць.
Лінгвістычнае запазычанне заўсёды было нармальнай функцыяй лінгвістычнага жыцця любой мовы. Гэта даволі працяглы моўны працэс, вынікам якога з^яўляецца паступовае засваенне слоў і структурных элементаў адной мовы іншай. Апраўданае выкарыстанне слоў іншамоўнага паходжання, правільнае іх асваенне не толькі не парушае нацыянальнай самабытнасці беларускай мовы, але і ўзбагачае яе лексічную сістэму.
ЛЕКСІКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ПАВОДЛЕ СФЕРЫ ЎЖЫВАННЯ
Лексіка сучаснай беларускай мовы ў залежнасці ад сферы ўжывання падзяляецца на агульнаўжывальную лексіку (пашыраную ва ўсіх без выключэння сферах грамадскага жыцця) і лексіку абмежаванага ўжывання (ужывальную пераважна ў межах пэўнай прафесіі, галіны навукі, асобнай групы людзей). Да лексікі абмежаванага ўжывання адносяцца спецыяльная лексіка (наменклатура, прафесіяналізмы і тэрміны), дыялектная лексіка, жаргонная лексіка і аргатычная (
Наменклатура – гэта сукупнасць уласных імёнаў і назваў, прысвоеных разнастайным рэаліям і аб^ектам навукі і тэхнікі (лазер “Дыполь”, Стрымер-499, супер-камп^ютэр “Скіф” ).
Прафесіяналізмы – гэта спецыяльныя словы і выразы, якія ўжываюцца ў маўленні прадстаўнікоў пэўных прафесій (будаўнікоў, шахцёраў, пчаляроў і інш., напрыклад: бучы, таптухі, кашалі, крыгі – назвы розных прылад для лоўлі рыбы; майна, віра – у будаўнікоў і г.д.). Значэнні гэтых слоў не ўключаюцца ў слоўнік.
Тэрміны (лац. terminus – мяжа) – словы або словазлучэнні, якія абазначаюць пэўнае паняцце ў галіне навукі, тэхнікі, культуры (інтэграл, сінус – у матэматыцы, марфема, прыслоўе – у мовазнаўстве і г.д.).
Дыялектызмы – гэта словы, якія бытуюць у пэўных гаворках на пэўнай тэрыторыі і не ўваходзяць у склад літаратурнай мовы (картопля – бульба, тавар – карова на Палессі і г.д.).
Жарганізмы (фр. jargon – умоўная гаворка) – гэта сукупнасць слоў, зразумелых вузкаму колу людзей, аб^яднаных пэўнымі інтарэсамі (“дзед” – салдат апошняга году службы, “хвост” па лабах, атрымаць “пару” у студэнтаў і г.д.).
Аргатызмы (франц. argot. – замкнуты, нядзейны) – спецыяльны моўны код, незразумелы для іншых людзей, адна з разнавіднасцей жаргоннай лексікі, умоўная, тайная мова, характарызуецца вузкаспецыяльнай накіраванасцю, штучнасцю і засакрэчанасцю (чуха – хачу, шывар – тавар, бан – вакзал).
У Расіі і ў Беларусі аргатычная лексіка пачала складвацца ў другой палавіне ХІХ ст.
АКТЫЎНАЯ І ПАСІЎНАЯ ЛЕКСІКА
Паводле ступені ўжывальнасці лексіка беларускай мовы падзяляецца на актыўную і пасіўную.
Большасць слоў беларускай мовы адносіцца да актыўнай лексікі. Гэта словы агульнавядомыя і шырокаўжывальныя. Пасіўную лексіку складаюць словы, якія носьбіты мовы ўжываюць рэдка. Гэтыя лексемы маюць адценне ўстарэласці або навізны.
Да яе адносяцца агульназразумелыя, шырокаўжывальныя словы, пашыраныя як у вуснай, так і пісьмовай форме мовы.Такіх слоў у бел. мове большасць:
маці, брат, чалавек, час, хлеб і інш.
Гэта словы, якія маюць адценне ўстарэласці або навізны. Звязана гэта з пэўнымі працэсамі ў грамадстве, развіццём навукі, тэхнікі, культуры і мастацтва (біёніка, акрыл, аэраплан).
Устарэлыя словы
(харчразвёрстка, стаханавец)
Неалагізмы
(прыватызацыя, нанатэхналогія)
Аўтарскія
індывідуальна- аўтарскія неалагізмы
(Плыўна-думны Нёман; На дварэ раптоўна заістужы-ла).
Архаізмы
Гістарызмы
устарэлыя словы, якім прыйшлі на змену сучасныя:
іспыты (экза-мены), перст (па-ец), каліта (сум-ка), (ужываюцца яшчэ ў мастацкіх тэкстах).
словы, якія выйшлі з актыўнага ўжытку , сталі “гісторыяй”:
ураднік, лучына, фальварак.
СТЫЛІСТЫЧНЫЯ РАЗРАДЫ ЛЕКСІКІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
Моўны стыль (грэч. ŝtylos – прылада для пісьма ў старажытных грэкаў) – разнавіднасць літаратурнай мовы, сукупнасць моўных сродкаў, ужыванне якіх залежыць ад мэт і зместу выказвання. Асаблівасці таго ці іншага стылю, яго адметныя рысы вызначаюцца складам лексікі, характарам сказаў і граматычнымі формамі слоў. З улікам гэтага лексіка размяркоўваецца па стылістычных разрадах.
Лексіка сучаснай беларускай мовы
Гутарковая – пры неафіцыйных моўных зносінах, дыялектныя, спецыяльныя і жаргон.словы (кацуба, файл, пара (адзнака))
Навуковая – навуковыя і тэхнічныя тэрміны, абстрактныя словы (інтэграл, мікрапрацэсар)
Кніжная – выкарыстоўваецца ў навуковым, афіцыйна-справавым, публіцыстычным стылях (вета, табу, паэт)
Нейтральная (міжстылёвая) – у любым функцыяналь-ным стылі (забарона, няма, разнавіднасць)
Публіцыстычная – грамадска-публістычная тэрміналогія, газетна-публістычн. (суверэнітэт, прыватызацыя)
Уласна гутарковая – (балбатун, сцяміць)
Прастамоўная – перадаюць адмоўныя характарыстыкі, маюць экспрэсіўную афарбоўку (падліза, жмінда)
Афіцыйна-справавая – грамадска-палітычныя, прафесійная тэрміналогія, афіцыйна-справавая лексіка, адсутнасць эмацыянальных слоў (парадак дня, ратыфікацыя)
Мастацка-паэтычная лексіка
Сукупнасць тэрмінаў пэўнай навукі або прафесіі называецца тэрміналогіяй (ад лац. terminus- мяжа, граніца+грэч. logia- слова, вучэнне) – 1) сістэма тэрмінаў пэўнай галіны ведаў, мастацтва, вытворчасці (напрыклад, лінгвістычная тэрміналогія, матэматычная тэрміналогія), а таксама ўся сукупнасць тэрмінаў той ці іншай мовы. – 2) раздзел лексікалогіі, які займаецца вывучэннем тэрмінаў.
Існуе літаратуразнаўчая тэрміналогія, лінгвістычная, тэхнічная, медыцынская, матэматычная, філасофская, хімічная, астранамічная і г.д. Усе гэтыя словы складаюць тэрміналагічную лексіку.
Звычайна тэрмін з^яўляецца адзінай назвай паняцця. Ён адрозніваецца ад іншых слоў тым, што павінен быць адназначным у межах пэўнай тэрміналогіі.
ЛІТАРАТУРА
1. Азарка В.У., Васілеўская А.С., Круталевіч М.М. Беларуская мова: спецыяльная лексіка. – Мн.: БДПУ, 2004. – 207 c.
2. Антанюк Л.А. Беларуская навуковая тэрміналогія: Фарміраванне, структура, упарадкаванне, канструяванне, функцыяніраванне. – Мн.: Навука і тэхніка, 1987. – 240 с.
3. Беларуская мова: У 2 ч.: Ч 1: Падруч. для навучэнцаў педвучылішчаў і каледжаў / Я.М. Адамовіч, Л.А. Акаловіч, С.К. Берднік і інш.: Пад агульн. рэд. Л.М. Грыгор^евай. – 3-е выд., перапрац. і дап. – Мн.: Выш. шк., 1998. – 330 с.
4. Булыка А.М. Моўная сітуацыя ў БССР. Беларуская лінгвістыка, выпуск № 36, – Мн., 1989. – С. 3-10.
5. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў. – Мн.: Народная асвета, 1993. – 398 с.
6. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў: У 2 т. Т. 1: А-Л – Мн.: БелЭН, 1999. – 736 с.
7. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў: У 2 т. Т. 2: М-Я – Мн.: БелЭН, 1999. – 736 с.
8. ГОСТ 16487083. Делопроизводство и архивное дело. Термины и определения. М. 1987.
9. Давыдова Э.Н. Делопроизводство: Учебно-практическое руководство / Э.Н. Давыдова, А.Е. Рыбаков. – 6-е изд., стереотип. – Мн., ТетраСистемс, 2002, – 288 с.
10. Доклады Белорусского государсвтенного университета информатики и радиоэлектроники: Электроника, материалы, технологии, информатика, экономика и управление. – Мн., 2005. - № 4, – 100 с.
11. Каўрус А.А. Дакумент па-беларуску. Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка. – Мн.: Беларусь, 1994. – 160 с.
12. Квасов Н.Т. Элементы квантовой механики и статистической физики: Учеб. пособие по курсу «Физика» для студ. всех спец. и форм обуч. БГУИР / Н.Т. Квасов. – Мн.: БГУИР, 2004. – 63 с.: ил.