Часопіс “Узвышша”

Описание:
Часопіс “Узвышша”
Асноўныя этапы развіцця
Супрацоўнікі рэдакцыі
Доступные действия
Введите защитный код для скачивания файла и нажмите "Скачать файл"
Защитный код
Введите защитный код

Нажмите на изображение для генерации защитного кода

Текст:

БДУ

Інстытут журналістыкі

Рэферат

Часопіс “Узвышша”

Падрыхтавала

студэнтка 3 курса 3 групы

спецыяльнасці друкаваны СМІ

Кузьміцкая Паліна

Праверыла

Кандыдат філалагічных навук, дацэнт

Зубчонак Наталля Анатольеўна

Мінск, 2012

Умовы ўтварэння

Рэвалюцыйны час запатрабаваў насычэння грамадскай свядомасці новымі ідэямі літаратуры, новымі прыемамі і формамі адлюстравання жыцця. Душа маладосці “пела” асаблівым энтузіазмам і патрабавала ўвасаблення ў мастацкіх вобразах. У літаратуру ішло новае пакаленне ХХ ст. Яно таксама жадала аб’яднання. І ў жніўні 1923 пачаў выдавацца часопіс “Маладняк”, які стаў цэнтрам аднайменнага літаратурнага грамадскага аб’яднання, якое аформілася як арганізацыя маладых пралетарскіх пісьменнікаў.

Пятрусь Броўка, Пятро Глебка, Максім Лужанін, Кандрат Крапіва, Паўлюк Трус, Аркадзь Куляшоў, Уладзімір Дубоўка, Алесь Гурло, Платон Галавач, Андрэй Александровіч, Міхась Чарот і многія іншыя маладыя таленты “прарасталі” у “Маладняку”.

Аднак унутраныя супярэчнасці ў «Маладняку» прыводзілі да выхаду з яго асобных празаікаў і паэтаў. Да заканчэння 1926 г. перасталі лічыць сябе маладнякоўцамі К. Крапіва, П. Глебка, К. Чорны, М. Лужанін, Я. Пушча і інш., якія заявілі аб стварэнні новай пісьменніцкай арганізацыі «Узвышша». 

Асноўныя этапы развіцця

Часопіс “Узвышша” лічыцца адным з самых адметных і значных літаратурна-мастацкіх выданняў у гісторыі новай беларускай літаратуры. З 1927 па 1930 год выдаваўся літаратурнай суполкай “Узвышша”, а ў 1931 годзе — Беларускім дзяржаўным выдавецтвам у Мінску. Усяго было выдадзена 44 нумары часопіса ў 39 кнігах. 

У гісторыі дзейнасці аб"яднання вылучаюцца 3 этапы.

На 1-м этапе (май 1926 — снеж. 1929) аформілася ідэйна-эстэтычнае аблічча «Узвышша». Ідэя-праект (стварэнне невялікай групы таленавітых пісьменнікаў, павышэнне эстэтычнай якасці мастацкай творчасці, крытыка арганізацыйнай структуры «Маладняка») была абгрунтаваная А. Бабарэкам на пасяджэнні Цэнтральнага бюро «Маладняка» (26.5.1926), дзе разглядалася заява пра выхад са складу гэтага аб"яднання. Заснавальнікі «Узвышша» — былыя сябры літаб"яднання «Маладняк» А. Бабарэка, У. Дубоўка, К. Крапіва, Я. Пушча, К. Чорны — не пагаджаліся з пралеткультаўскімі тэндэнцыямі ў «Маладняку», якія выявіліся ў недаацэнцы мастацкай спадчыны, тэорыі «калектыўнай творчасці», што вяло да занядбання літаратурнага майстэрства i прафесійнай падрыхтоўкі.

На другім этапе (студзень―кастрычнік 1930) у выніку нападак вульгарна-сацыялагічнай крытыкі аб"яднанне прыняло «Пастанову літаратурна-мастацкага згуртавання „Узвышша“ пра палітычныя памылкі ў літаратурна-публіцыстычнай творчасці» (1930), у якой адзначаюцца недакладныя фармулёўкі ў асобных артыкулах Дубоўкі, Купцэвіча, Чорнага і інш., перабольшанне нацыянальнага моманту ў літаратуры, недаацэнка грамадскай працы; прызнаюцца «ідэйныя памылкі» ў паэмах «І пурпуровых ветразяў узвівы» У. Дубоўкі, «Калі асядае муць» Т. Кляшторнага, «Случчына» Лужаніна, у цыкле верўаў «Лісты да сабакі» Я. Пушчы.

У артыкуле «Пралетарскім шляхам» кіраўнікі «Узвышша» былі вымушаны адмовіцца ад «нашаніўскіх традыцый старэйшага пакалення пісьменнікаў», абяцалі разгарнуць самакрытыку, глыбей засвоіць асноўныя палажэнні марксізму-ленінізму, пераадолець у сваёй свядомасці «дробнабуржуазную сялянскую хістную псіхалогію», уключыцца ў барацьбу за калектывізацыю вёскі і ўзгадняць літаратурную дзейнасць з працай грамадскіх арганізацый. Адначасова адзначалася, што «Узвышша» дало «шэраг выдатных мастацкіх твораў, блізкіх пралетарыяту».

На 3-м этапе (1931) агульны сход аб"яднання (снежань 1931) прыняў рашэнне аб яго ліквідацыі.

Структура

Фармат часопіса – кніжны.

Мова – беларуская.

Старонкі: ад 117 да 217 (прааналізаваны нумары з 1927 па 1929г., назіраецца тэндэнцыя да змяншэння колькасці старонак).

Выданне чорна-белае, надрукавана шрыфтом, якi нагадвае сучасны Times New Roman, у публікацыях выкарыстоўваецца розны кегль, загалоўкі матэрыялаў выдзяляюцца паўтлустым шрыфтам, падзагалоўкі і галоўныя тэзісы – курсівам, імены аўтараў твораў - падкрэслеваннем. Карцінкі, карэкатуры альбо табліцы ў тэкстах часопіса не ўжываюцца, выкарыстоўваецца даволі невялікі міжстрочны інтэрвал, што падчас робіць чытанне складаным. Але, сканцэнраваць увагу на тым альбо іншым тэксце ці аўтары дапамагае тое, што яны пазначаюцца ўверсе старонкі, публіцыстычныя тэксты ў сваю чаргу падзяляюцца на сэнсавыя блокі, якія пазначаюцца “зорачкамі”.

Супрацоўнікі рэдакцыі

На старонках “Узвышша” друкавалі свае творы, а таксама літаратурна-крытычныя артыкулы Кузьма Чорны, Уладзімір Дубоўка, Кандрат Крапіва, Адам Бабарэка, Змітрок Бядуля, Пятро Глебка, Сяргей Дарожны, Максім Лужанін, Язэп Пушча, Тодар Кляшторны, Лукаш Калюга, Андрэй Мрый і інш. Шматлікія з прадстаўленых у часопісе твораў зрабіліся нацыянальнай класікай (раман “Запіскі Самсона Самасуя” А. Мрыя, аповесці “Лявон Бушмар” К. Чорнага, “Ні госць ні гаспадар” Л. Калюгі, паэма “Кругі” У. Дубоўкі і інш.).

Хацелася б падрабязней спыніцца на творчай асобе Кузьмы Чорнага.

Кузьма Чорны (Мікалай Карлавіч Раманоўскі) (11 (24) чэрвеня 1900, маёнтак Лапацічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер в. Борка-Бялевічы Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 22 лістапада 1944, Мінск) — беларускі празаік, драматург, публіцыст.

Нарадзіўся ў сялянскай сям"і. Скончыў Цімкавіцкае народнае вучылішча, у 1916 паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Скончыць семінарыю не ўдалося, бо ў 1919 польскія ўлады яе зачынілі. Першыя артыкулы і вершы апублікаваў у 1920. У 1923 паступіў на літаратурнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ, дзе правучыўся два курсы. З 1923 член літаб"яднання «Маладняк». Яшчэ студэнтам у 1924 пачаў працаваць у газеце «Беларуская вёска». У 1925 выйшлі першыя кнігі — «Апавяданні» і «Срэбра жыцця». У 1926—1931 быў старшынём літаб"яднання «Узвышша». У 1932—1937 — галоўны літкансультант кабінета маладога аўтара пры СП БССР.

Падчас яго супрацоўніцтва з “Узвышшам” выйшлі зборнікі апавяданняў «Па дарозе» (1926), «Пачуцці» (1926), «Хвоі гавораць» (1926), «Вераснёвыя ночы» (1929), «Нянавісць» (1930), «Буры» (1930) і аповесцей «Лявон Бушмар» (1930), «Вясна» (1931), а таксама раман «Зямля» (1928).

Пераклаў на беларускую мову шэраг твораў А. Пушкіна (у зборніку «А. Пушкін: Выбраныя творы», 1949), У. Караленкі, П. Панчанкі, А. Астроўскага, Я. Гашака, М. Гогаля, М. Горкага і інш.

У “Узвышшы” Кузьма Чорны апублікаваў свае апавяданні “Сьцены” (№1, 1927), “Спатканне” (№5, 1927), “Верасневыя ночы” (№4, 1928), “Ліст Якуба Малькевіча” (№2, 1929), “На паселку” (№4, 1924), урывак “Местачкоўцы”з рамана “Вецер і пыл” (№1, 1929), а таксама раман “Сястра”, часткі з якога друкаваліся амаль у кожным нумары, пачынаючы з №2 у 1927 годзе.

Акрамя таго, у №5 часопіса “Узвышша” за 1928 год можна знайсці публіцыстычны артыкул Кузьмы Чорнага, у  якім ен раскрывае значную моўна-культурную  праблему. Артыкул “Небеларуская мова ў беларускай літаратуры” паднімаў пытанне аб неабходнасці развіцця і захавання чыстай беларускай мовы як народнай скарбніцы. 

Сіла самабытнасці слова разбурае ўсе спробы іншых моўных культур залічыць якую-небудзь мову ў свае “наречия”. Гэта даведзена якраз прыкладам з беларускаю моваю. А чым больш нацыянальных асаблівасцяй мае гэтая культура, тым больш гэта ўзбагачае тыя нацыянальныя элементы, з якіх ствараецца агульная чалавечая культура ”, – пісаў Кузьма Чорны.

Літаратар прыводзіць прыклады калек з рускай мовы і жарганізмаў у творах беларускіх аўтараў і тэкстах СМІ, падкрэсліваючы апаснасць такіх тэндэнцый і неабходнасць увядзення ў моўную сістэму спрадвечна беларускіх лексічных і граматычных нормаў.

Кузьма Чорны робіць такія высновы:

“Мы думаем, што для нашае культуры гэта павінна быць: пралерскі зьмест і беларуская форма. […]

Літаратурная мова павінна быць чыстаю, беларускаю. Карэньні яе – у мове народнай”.

Змест выдання

У статуце арганізацыі “Узвышша” было запісана, што беларускае літаратурна-мастацкае згуртаванне «Узвышша» мае на мэце развіццё беларускай літаратуры на падставе прынцыпаў, якія вызначаны ў рэзалюцыі ЦК КП(б)Б ад 1 ліпеня 1925 г. «Аб палітыцы партыі ў галіне мастацкай літаратуры». «Патрэбна такое мастацтва, якое б замяніла сабой рэлігію і якое б арганізавала рытм жыцця на сацыялістычных пачатках. Гэта мастацтва павінна быць работніцкім і сялянскім па матэрыялу, культурным па спосабу апрацоўкі і класава-пралетарскім па ідэйнасці. Яго «форма» нацыянальная, «змест» - пралетарскі», - гаварылася ў праграме аб’яднання . Статут быў надрукаваны ў рэспубліканскай прэсе і ў першым нумары часопіса «Узвышша». 

Унікальнасць “Узышша” была ў тым, што ў гэтым часопісе друкаваліся лепшыя тагачасныя пісьменнікі Беларусі. Прынцыпамі публікацый былі культуа мовы, гармонія зместу і формы, мастацкая дасканаласць твора. Не меншую цікавасць і значнасць уяўлялі змешчаныя ў выданні літаратуразнаўчыя, крытычныя і моўныя артыкулы, у якіх уздымаліся пытанні, звязаныя з вызначэннем напрамкаў развіцця беларускай літаратуры, а таксама распрацоўкай, кадыфікацыяй і нармаваннем беларускай літаратурнай мовы. 

Трэба адзначыць, што У №2 за 1927 друкуюцца не “партыйныя” вершы-прапаганды, характэрныя для таго часу, а творы, поўныя сапраўднага патрыатызму і нацыянальнага каларыту.

Так, мы можам прачытаць “вершы беларускага складу” Максіма Багдановіча, вершы “Эўропа”, “На ростані…”, “У прасторы зоры” Язэпа Пушчы, “Ш здаецца радзіма” Максіма Лужаніна, “Сож” В. Шашалевіча, “На эміграцыі” У. Жылкі, урывак “На новым месьце” з аповесці “У глыбі Палесься” Тараса Гушчы, першую частку аповесці Змітрака Бядулі “Салавей” і рамана “Сястра” Кузьмы Чорнага з заклікам “чытаць далей”.

Кандрат Крапіва публікуе даволі востры і сатырычны тэкст “Мой сусед”, у якім ен высмейвае персанажа Лугавіцына, які не мае прынцыпаў, маральных нормаў і таленту, але імкнецца кожнага вучыць жыццю і просіць залічыць яго ў “пралетарскія паэты”.

Друкуецца переклад нямецкага апавядання “Салдат рэвалюцыі” (Ф.Вайскопы), зроблены А.Дылісам.

Вялікая колькасць старонак нумару прысвечана творчасці Максіма Багдановіча. Гэта і верш П. Глебкі “Памяці М. Багдановіча”, і крытычна-біаграфічны нарыс прафесара І. Замоціна, і апавяданне “На Багдановічавай магілцы” Уладзіміра Добоўкі.

Выходзяць тэксты пра замежныя таленты: некралог літоўскаму паэту Юліусу Янонісу і нарыс пра творчасць Бэтховэна.

Нумар змяшчае таксама артыкулы Уладзіміра Дубоўкі (пытанне адраджэння моўнай культуры ў беларускай літаратуры), Юрыя Бярозкі (праблема пошуку чытача, неабходнасць рабіць узровень літаратуры і чытацкага ўспрымання больш высокім).

Цікавай з’яўляецца старонка “Бібліографія”, якая прысвечана памылкам, якія былі надрукаваны ў новым “Беларуска-расійскім слоўніку”. Аўтары звяртаюць увагу на жахлівасць такіх памылак і тое, што менавіта яны вызываюць ваганне моўных нормаў.

Рубрыка “Хроніка” змяшчае цікавыя звесткі культуры не толькі Беларусі, але і Грузіі, Украіны, Польшчы, Татарскай ССР.

Друкуе рэдкалегія “Узвышша” і пісьмо-заклік да чытача, ў якім абвяшчае, што гэта другі нумар часопіса, і ен будзе выходзіць далей, давая чытачу магчымасць пазнаеміцца з лепшымі творамі беларускіх літаратараў.

Чацверты номер “Узвышша” за 1928 год сведчыць аб тым, што тэндэнцыі выдання не змяніліся. Часопіс друкуе выдатныя творы беларускіх літаратараў: Кузьмы Чорнага, Лукаша Калюгі, Пятра Глебкі, Змітрака Бядулі, Кандрата Крапівы, Уладзіміры Жылкі.

Ант. Адамовіч аналізуе творчасць і постаці герояў твораў Максіма Гарэцкага, Юря Бярозка ў рубрыцы “Літаратурныя портрэты” малюе Змітрака Бядулю, які паўстае перад чытачом не толькі яек пісьменнік, але і як чалавек, асоба, Аўг. Хлябцэв апісвае творчую постаць Яна Баршчэўскага і яго ўклад у беларускую літаратуру. Уладзімір Дубоўка бярэцца за аналіз новага рамана зарубежнага аўтара – Кнута Гамсуна. У рубрыцы “Культура мовы” Дубоўка  разглядае пытанне неабходнасці ўвесці літары для азначэння гукаў “дз” і “дж”.

Апошняя старонка часопіса змяшчае заклік падпісвацца на “самую дзешавейшую ў ССР папулярную сялянскую газэту “Беларуская веска”. Падарунак для кожнага гадавога і паўгадавога падпісчыка – вялікі сялянскі настольны календар.

Змест чацвертага нумару часопіса “Узвышша” за 1929 год ужо дакладна падзяляецца на сэнсавыя часткі: “творы”, “культура мовы”, “слова-чытачу”, “кнігапіс”.

Літаратурная частка часопіса змяшчае паэму Уладзіміра Дубоўкі “Браніслава”, драматычныя абразы В. Шашалевіча “Воўчыя ночы”, вершы М. Лужаніна і Ул. Хадыка, аповесць А. Мрыя “Запіскі Самсона Самасуя”.

У рубрыцы “Культура мова” апублікаван навукова-аналітычны тэкст пра “яфетычную тэорыю” – “матэрыялістычную навуку пра мову” і аналіз “пытання пра спрошчанае азначэньне падвойных зычных на пісьме”.

Друкуюцца і водгукі чытачоў у частцы “Слова-чытачу”:

“Узвышша”, бязумоўна, каштоўны часопіс і мае свій круг чытачоў, але паасобныя творы некаторых пісьменнікаў часам далекі ад запатрабаванняў і разумення масавага чытача”.

Рэдкалегія “Узвышша” выходзіць на сувязь, адказваючы, што стараецца задаволіць патрэбу кожнага чытача, а пісьменнікі, чыя творчасць была раскрытыкавана, прымаюць заўвагі і гатовы працаваць далей з іх улікам. Таксама, рэдакцыя адзначае неабыякавасць чытача да моўных пытанняў і выражае падзяку.

“Кнігапіс” аналізуе кнігі, якія былі надрукаваны ў апошні час па ўсім моўна-літаратурным узроўням, давая чытачам магчымасць зрабіць свій выбар.

Апошняя старонка змяшчае наступную інфармацыю:
“Да ведама падпішчыкаў і чытачоў! У месячнік кнігі на кніжных рынках, у кнігарнях БДЗВ і ў рэдакцыі “Узвышша” можна набыць выданьні “Узвышша”.

Вынікі

Часопіс “Узвышша” з’яўляецца сапраўднай скарбніцай беларускай літаратурнай спадчыны. Менавіта “Узвышша” падчас паўсюднага падпарадкавання агітацыйна-прапагандасцкай тэматыцы, захоўвала права беларускіх пісьменнікаў пісаць пра тое, што іх сапраўды кранае, тое, што з’яўлялася сапраўднай тэмай іх творчасці.

Вялікаю цікавасць вызываюць і публіцыстычныя артыкулы, якія змешчаны у часопісе. Так ці інакш, кожны з іх, асвятляя тэмы становішча мовы, пісьменніцтва, літаратуры, культуры, закранаў пытанне нацыянальнай самасвядомасці і адраджэння. Кожнае слова ў гэтых тэкстах з’яўляецца не пустым аўтарскім пафасам, а глыбокім і грунтоўным аналізам людзей, якія ўмелі працаваць са словам.

Вялікую каштоўнасць уяўляюць літаратурна-крытычныя артыкулы, эссэ і нарысы. Менавіта з іх сучасны чытач можа даведацца, якімі былі думкі, меркаванні і погляды тагачасных літаратараў. За гэтымі тэкстамі стаіць аўтарскае “я”: мы адчуваем не толькі кампетэнтны аналіз таго ці іншага твора альбо пісьменніка, але і ацэнку свядомага аўтара.

Можна сцвярджаць, што грунтоўны ўклад у развіцце беларускай мовы ўнеслі старонкі “бібліографіі”, з якіх можна было даведацца пра сапраўдныя моўныя нормы і выпадкі іх ваганняў, а таксама зрабіць свае высновы аб тым, у якім становішчы знаходзіцца мова і што трэба зрабіць, каб яе захаваць.

Адчуваецца сувязь “Узвышша” з культурным жыццем іншых краін, што, бязумоўна сведчыць пра адкрытасць, разнобаковасць і развітасць выдання.

“Узвышша” і сення не страціла сваей актуальнасці і можа зацікавіць кожнага, хто неабыякава ставіцца да культурна-гістарычнай спадчыны Беларусі.


Информация о файле
Название файла Часопіс “Узвышша” от пользователя z3rg
Дата добавления 9.2.2013, 21:13
Дата обновления 9.2.2013, 21:13
Тип файла Тип файла (zip - application/zip)
Скриншот Не доступно
Статистика
Размер файла 1 мегабайт (Примерное время скачивания)
Просмотров 4244
Скачиваний 98
Оценить файл